Новае Палессе
Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2019
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам

Культура

Сетка ўстаноў культуры Жыткавіцкага раёна прадстаўлена 43 клубнымі і 36 бібліятэчнымі ўстановамі, 3 школамі мастацтваў, 1 музеем, 1 кінавідэапрадпрыемствам. Культурнае абслугоўванне маланаселеных пунктаў раёна забяспечвае 2 аўтаклуба.
На базе клубных устаноў функцыянуе 409 клубных фарміраванняў, у тым ліку 204 для дзяцей. У раёне налічваецца 43 аматарскі калектыў, які мае званні «Заслужаны», «народны» і «узорны».
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключана 37 матэрыяльных і нематэрыяльных аб'ектаў спадчыны Жыткавіцкага раёна, у тым ліку: 29 помнікаў археалогіі, 3 помнікі гісторыі, 1 помнік мастацтва, 1 помнік архітэктуры; 2 нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці раёна - «Абрад «Юраўскі карагод» і пеўчага стылю Прыпяцкага Міжрэчча Прыпяці-Сцвігі аграгарадка Рычоў.
Штогод у г. Тураў праходзіць Фестываль кулікоў, падрыхтаваны сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Ахова птушак Бацькаўшчыны", "Імпрэза камернай i духоўнай музыкі" з удзелам Заслужанага калектыву "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі" ў г. Жыткавічы і г. Тураў; абласныя святы ў г. Тураве: Хрышчэння Гасподняга; Вянчання; Духоўнай музыкі; адкрыты рэгіянальны конкурс ім.В. Буднік "Залатая нота Палесся" ў Жыткавіцкай ДШМ г. Жыткавічы.
У Жыткавіцкую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму ўваходзіць 36 бібліятэк: гарадскіх-5, сельскіх-31, з іх бібліятэк-клубаў - 9, інтэграваных са школьнымі бібліятэкамі -4. У 2019 годзе пры бібліятэках Жыткавіцкай ЦБС працуюць 44 аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах.
У Жыткавіцкай ЦБС функцыянуе бібліябус.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы