Новае Палессе
Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2019
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

24 чэрвеня 2019

Ігар Міцюрыч: наш горад з кожным годам прыгажэе

Тураў даўно стаў гістарычным брэндам Беларусі. Падтрымліваць імідж аднаго з самых прыгожых і прыдатных для жыцця куточкаў краіны стараюцца і ўлады, і месцічы. Як працуе гэты тандэм, расказаў старшыня Тураўскага гарадскога Савета дэпутатаў Ігар Міцюрыч:

— У тым, што наш горад з кожным годам прыгажэе, заслуга агульная. Добраўпарадкаванне — працэс няспынны і круглагадовы. У ім задзейнічаны як працоўныя калектывы (іх налічваецца 28), так і насельніцтва. Кожны ўносіць сваю лепту, удзельнічаючы ў самаабкладанні, а таксама ў суботніках, штотыднёвых “чыстых” чацвяргах, розных акцыях па навядзенні парадку, напрыклад, на могілках. 

Канечне, асноўны клопат пра падтрыманне парадку — на камунальнай службе. На дапамогу ёй прыходзяць і прадпрыемствы, амаль за кожным з іх замацаваны вуліцы. Прыкладам належнага гаспадарання з’яўляюцца аб’екты адукацыі, аховы здароўя, культуры і іншыя.  А за тэхнічную дапамогу найперш удзячны ДЭУ-48 і ДЭУ-111. Да таго ж кіраўнік апошняга, Мікалай Іванавіч Штукар, яшчэ і дэпутат гарсавета. Летам дарожнікі падсабляюць з касьбой пустазелля, а зімою чысцяць ад снегу дарогі. Прыемна бачыць, як узорна ўтрымліваюцца многія адміністрацыйныя будынкі, большае і дагледжаных сядзіб. Прычым, ва ўпрыгажэнні падворкаў ад моладзі не адстае і старэйшае пакаленне. Школьнікаў таксама прыцягваем да пасільнай працы па падтрыманні парадку.

Наш горад штогод наведваюць тысячы турыстаў, сярод якіх нямала замежнікаў. Знаёмства з канкрэтнай мясцінай, як вядома, фарміруе ўражанні пра краіну наогул, таму гэты аспект накладвае яшчэ большую адказнасць, прымушае, як кажуць, трымаць планку высока.

Нагадаем, што за работу па добраўпарадкаванні і вырашэнне пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва Тураў неаднаразова станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Па выніках мінулага года мясцовы Савет заняў другое месца на Гомельшчыне ў сваёй падгрупе.

Святлана ШАКАЛЯН


Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы