Новае Палессе
Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2019
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

8 жніўня 2019

Першыя тысячнікі ў акцыянерным таварыстве "Тураўшчына"

За апошнія дні ў акцыянерным таварыстве "Тураўшчына" значна павялічылася колькасць камбайнераў і вадзіцеляў, якія сёлета намалацілі і перавезлі тысячу і болей тон збажыны. На 1 жніўня сімвалічны для хлебаробаў рубеж скарыўся васьмі працаўнікам. Канстанцін Шкурко і Мікалай Струк – першы экіпаж гаспадаркі, якому ўдалося дабіцца запаветнага паказчыку.

Іх магутны СХ 8090 адрозніваецца не толькі колерам ад уборачных машын калег, але і шырэйшай жаткай, што і спрыяе большай выніковасці ў рабоце. Разам з тым, каб імпартны "стэпавы карабель" бездакорна паводзіў сябе на палетку, механізатарам штодзённа прыходзіцца прыкладваць нямала намаганняў па яго тэхнічнаму абслугоўванні. На гэта Канстанцін Фёдаравіч і Мікалай Віктаравіч трацяць не меней двух гадзін, каб агледзець кожны механізм машыны. Справа нялёгкая, але паразуменне, якое пануе ў гэтым тандэме прыносіць плён.
У сем раніцы Шкурко і Струк, вобразна кажучы, ужо круцяць гайкі, змазваюць неабходныя вузлы. Таму, калі аграном дае каманду выязджаць на палетак, яны выпраўляюцца туды ў ліку першых, дзе, калі дазваляе надвор'е, шчыруюць аж да змяркання.

Стаж работы на замацаваным за камбайнерамі замежным ўборачным агрэгаце ў механізатараў розны. Напрыклад, Мікалай Віктаравіч на ім працуе восьмы сезон, а Аляксандр Фёдаравіч — толькі другі. Але гэта нісколькі не перашкаджае іх узаемадзеянню, бо абодва нацэлены на максімальны вытворчы вынік. За сваю дзейнасць на ўборцы Мікалай Струк неаднойчы даказваў гэта, дабіваючыся найвышэйшых намалотаў у гаспадарцы і раёне ў цэлым. Вось і сёлета са сваім напарнікам Аляксандрам Фёдаравічам для чарговага поспеху заклалі добры падмурак, выдаўшы з бункера свайго "Нью-Холанда" 1140 тон зерня. Гэты вынік камбайнераў невыпадковы, а плён стараннасці і адказнасці рупліўцаў, іх вялікага хлебаробскага вопыта. Менавіта такім і скараюцца вяршыні прафесійнага майстэрства, бо нічога няма мілей на свеце, чым прыносіць карысць грамадству, шчыруючы на роднай зямлі.

Сяргей БЕЛКА

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы