Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2019
Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

5 чэрвеня 2019

Тураў у восьмы раз прыняў фестываль кулікоў

Сёлета старажытны Тураў у восьмы раз прыняў фестываль кулікоў. Цяпер ён праходзіў у новым фармаце, але як заўсёды ярка, насычана на розныя мерапрыемствы і сабраў  аматараў прыроды і неабыякавых да яе праблем людзей не толькі з нашай краіны, а і замежжа.

Удзельнікі фэсту  адразу пасля заезду вырашылі атрымаць станоўчыя эмоцыі ад мясцовай прыроды і акунуцца ў птушынае царства. Таму многія пасяліліся ў кемпінгу, дзе ў першы дзень прайшло нямала розных падзей.  Найперш гэта Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу “Фокус на кулікоў”.  Яго ўдзельнікі, узброіўшыся фотакамерамі, з  першымі промнямі сонца, хто пешшу, хто на аўтамашынах, накіраваліся на Тураўскі луг, каб паздымаць птушак. «Фотапаляванне» аказалася надзвычай удалым. За шэсць гадзін, а менавіта столькі доўжылася змаганне, у аб’ектывы трапіла больш як сотня пярнатых розных відаў. Гэта яскравае пацверджанне таго, што пойма Прыпяці з’яўляецца сапраўдным птушыным раем, і многае робіцца для таго, каб захаваць гэтае багацце.

У тым пераканаліся і бёрдвотчары, якія, так бы мовіць, таксама ў шапку не драмалі, а ўзяўшы біноклі і падзорныя трубы пільна сачылі за павадкамі крылатых сяброў. Канечне ж, многім хацелася ўбачыць віноўніка ўрачыстасці – куліка. І гэтыя мары збываліся.

Не абмінулі госці і станцыю кальцавання птушак, куды наведаліся  на экскурсію. Папулярнасцю ў прыезджых карысталіся і іншыя славутасці старадаўняга горада. Не сумавалі ў месцы лакацыі і вечарам. Сабраўшыся ля агульнага вогнішча, жыхары кемпінгу актыўна дзяліліся ўражаннямі ад убачанага, слухалі лекцыі вопытных арнітолагаў, вершы і песні.

Урачыстае адкрыццё ж фестывалю прайшло на Чырвонай плошчы Турава. З прывітаннямі да жыхароў і гасцей звярнуліся  старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Міцюрыч, дырэктар грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі. Яны падзякавалі  ўсім сабраўшымся за падтрымку мерапрыемства, нераўнадушша да роднага краю і захаванне яго экасістэм. Асабліва парадавала арганізатараў, што на свята прыйшло шмат моладзі. Як звяршыўшыйся факт было агучана, што група магіляўчан, каб пазнаёміцца з палескай прыродай,  прыехала да Турава са свайго горада на веласіпедах.

Падчас адкрыцця былі ўзнагароджаны пераможцы спаборніцтваў па фотабёрдынгу. Дарэчы, мы можам ганарыцца, што менавіта на тураўскім лузе быў пастаўлены у гэтым відзе рэкорд краіны. Упершыню, адна каманда набрала болей двухсот балаў.  Даволі цікавымі і пазнавальнымі былі і віктарыны. Іх вядучы прасіў перакласці з беларускай мовы на рускую назвы птушак, або пазнаць  пяртнатых па голасу. Да гонару гасцей і жыхароў справіліся яны з выпрабаваннем выдатна.

Побач са сцэнай віравала неменей кіпучая дзея. Практычна ўсю плошчу занялі выставы дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтваў. Надзвычай прыцягальнымі былі здымкі беларусак. Удзельнікі свята з дапамогай выстаўленых партрэтаў змаглі завочна пазнаёміцца з жанчынамі, якія ўнеслі значны ўклад у справу захавання  прыродных ландшафтаў і іх насельнікаў, а таксама шмат зрабілі, каб прывіць любоў да Айчыны маладому пакаленню. Можна было пакаштаваць і прадукцыю Тураўскага малочнага камбіната і іншыя прысмакі, што гатаваліся на вуліцы. А ў засені дрэў на наберажнай прывабна размясціўся клас, дзе майстры дзяліліся сакрэтамі, як вырабіць сувенірных кулікоў з розных прыродных матэрыялаў. Ад жадаючых авалодаць такімі навыкамі не было адбою.

Шмат забаў было арганізавана і для дзяцей. У прыватнасці, паслугі ім прапаноўвалі адразу некалькі атракцыёнаў. Але бадай самым маштабным стала саперніцтва школьных каманд з Тураўшчыны ў экалагічна-пазнавальнай спартландыі.

Усё закончылася грандыёзным канцэртам. Па тым настроі, з якім разыходзіліся з плошчы тураўцы і госці, добра адчувалася, што фестываль удаўся. І старажытны горад чакае  на свяце ў гонар куліка ўсіх на наступны год.

Сяргей БЕЛКА


Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы