Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Зварот старшыні

Зварот старшыні

Паважаныя сябры! Дзякую Вам за тое, што наведалі афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Тут Вы зможаце знайсці разнастайную інфармацыю аб гісторыі рэгіёну, яго жыцця і надзейных дзелавых партнёрах, інвестыцыйных прапановах і турыстычным патэнцыяле, даведацца пра навіны ў галіне эканомікі, культуры, адукацыі, грамадскім і спартыўным жыцці раёна.

Жыткаўшчына мае свой непаўторны вобраз, выдатную шматгадовую гісторыю і маляўнічыя куткі прыроды.

Сёння раён актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі прыярытэтных нацыянальных праектаў і праграм. У наяўнасці станоўчыя вынікі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, у павышэнні якасці жыцця людзей. Пазітыўныя змены адбываюцца ў аграрным сектары і прамысловасці. Усё гэта сведчыць аб тым, што ў Жыткаўчыны выдатныя перспектывы для далейшага ўстойлівага развіцця. Паспяхова будуецца сучаснае жыллё, развіваецца транспарт, сувязь, гандаль, сфера паслуг і прадпрымальніцтва.

Значныя поспехі і ў сацыяльнай сферы. Рэгіён жыве багатым культурным, спартыўным і творчым жыццём, выхоўвае годных грамадзян сваёй краіны. Бо, безумоўна, самым вялікім нашым багаццем з'яўляюцца людзі-працавітыя і таленавітыя, тыя, хто любіць сваю малую Радзіму!

Шчыра запрашаем Вас наведаць наш раён!

Сідарэнка Аляксандр Мікалаевіч,
Старшыня Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта