Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 красавіка 2019

Аграрыі Жыткавіцкага раёна поўным ходам вядуць палявыя работы

Аб выніках дзейнасці вяскоўцаў па стану на 29 сакавіка ў гэтым аглядзе.

Азімых зерневых культур працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна падкарміць мінеральнымі тукамі на плошчы 9886 гектараў. Работа выканана на 8190 гектарах, што складае 83 працэнты да задання. Найбольш паспяхова падкормкі каласавых правялі ў КСУПах «Бялёў», «Чырвоны Бор» і ААТ «Жыткавічыхімсервіс», «Прыазёрскае-Агра» і СГ Шруба М.Г.

Пад сяўбу яравых неабходна падрыхтаваць 7495 гектараў глебы. Неабходныя агратэхнічныя прыёмы праведзены на 3296 гектарах. Найбольш плённа ў гэтай справе спрацавалі механізатары КСУПа «Бялёў», ААТ «Дзякавічы».

Сей авёс у гразь, будзеш князь, сцвярджае народная прымаўка. Ёю і кіруюцца земляробы Жыткаўшчыны. З трох тысяч ста гектараў, якія адведзены пад сяўбу ранніх каласавых культур, іх насенне заштукавана ў глебу на 1692 гектарах. Асаблівай выніковасцю вызначаюцца на гэтым участку палявога канвеера спецыялісты КСУПаў «Бялёў», «Коленскае», ААТ «Жыткавічыхімсервіс» і «Дзякавічы».

Пад яравую сяўбу ў сельгаспрадпрыемствах плануецца ўнесці 250 тысяч тон арганікі. Па той колькасці ўгнаенняў 270 тысяч тон, што ўжо вывезены на палеткі, можна з упэўненасцю казаць: заданне вяскоўцы перавыканаюць. На палі ўжо ўнесена 110 тысяч тон “элексіру ўрадлівасці”. І праца на гэтым участку толькі набірае разгон. Асаблівым стараннем па ўгнойванню глебы вызначаюцца працаўнікі ААТ «Тураўшчына», «Прыазёрскае-Агра», КСУПа «Коленскае» і СГ Шруба М.Р.

Сяргей БЕЛКА


Да спіса навін