Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 чэрвеня 2019

Лепшага паказчыка у вобласці дамагліся аграрыі раёна

Сёлета аграрыі раёна нядрэнна спрацавалі з сяўбой кукурузы. Пры заданні 11400 гектараў яе насенне заштукавалі ў глебу на 12306, што складае 107,9 працэнта. Гэта лепшы паказчык у вобласці.

Поспех стаў магчымым дзякуючы намаганням механізатараў такіх гаспадарак як акцыянерныя таварыствы “Дзякавічы”, “Прыазёрскае-Агра”, “Жыткавічыхімсервіс” КСУПа “Бялёў”, сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба, і ТАА “ШрубФАРМ”,  якія значна перавыканалі даведзеныя заданні па сяўбе згаданай культуры.

Зараз высілкі вяскоўцаў засяроджаны на доглядных мерапрыемствах за каралевай  палёў. У сельгаспрадпрыемствах актыўна вядуцца падкормкі мінеральнымі тукамі яе пасеваў, а таксама хімпраполкі. Апошні аграпрыём праведзены на кукурузных пасевах на 77 працэнтах плошчаў, а ў сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба, акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра” і “Жыткавічыхімсервіс” гэтую работу завяршылі. У ліку тых, хто ўнёс неабходныя дозы мінеральных тукаў пад культуру, працаўнікі ААТ “Дзякавічы” Набліжаецца важная справа да заканчэння і ў ААТ “Прыазёрскае-Агра”. У цэлым па раёну падкормлена ўгнаеннямі амаль 2000 гектараў “каралевы палёў”. Доглядныя мерапрыемствы таксама праводзяцца на пасевах яравых зерневых культур,  і азімага рапсу, дзе вядзецца барацьба са шкоднікамі.

 


Да спіса навін