Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 верасня 2019

У “Коленскае” не спыняюцца работы на кукурузных палетках

У камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае” не спыняюцца работы на кукурузных палетках. Акрамя нарыхтоўкі сіласу з каралевы палёў у гаспадарцы вядуць і абмалот пачаткаў на зерне. Адказная справа даручана механізатару Мікалаю Дамараду.
 
Гэта вопытны і спрактыкаваны спецыяліст, які здольны вынікова працаваць на любым участку сельскагаспадарчага канвеера. У прыватнасці, ён добра пашчыраваў на кукурузным палетку вясной, калі разам з калегамі сеяў гэтую культуру. Цяпер пажынае плён уласнай працы. Дарэчы, выніковасцю вызначыўся Дамарад і на ўборцы каласавых. Увогуле, за якую работу вясковец не возьмецца, яна ў яго заўсёды ладзіцца. Таму і карыстаецца хлебароб заслужанай павагай у калектыве і служыць прыкладам адданасці абранай справе і роднай зямл 
ў якую глыбока пусціў карані.

Да спіса навін