16 мая 2023
Дыялогавая пляцоўка “Сям’я за мір і стварэнне”

Дыялогавую пляцоўку “Сям’я за мір і стварэнне” правялі 13 мая ў Жыткавіцкім гарадскім цэнтры культуры. Яе спікеры, прадстаўнікі службаў райвыканкама, устаноў адукацыі і медыцыны, праваслаўнай царквы акрэслілі вектар развіцця інстытута сям’і ў нашым грамадстве.
Да размовы запрасілі шматдзетных жыткаўчан, прыёмных бацькоў, маладых маці і тых, што ўзнагароджаны ордэнамі за выхаванне дзетак.
Гаварылi пра дзяржаўную падтрымку беларускiх сям’яў i мацярынства, дзялiлiся вопытам сужэнства i выхавання дзяцей.