12 студзеня 2023
Рэспубліканскі семінар “Нематэрыяльная культурная спадчына і адукацыя” адбыўся на базе ДУК “Жыткавіцкі гарадскі цэнтр культуры”

Рэспубліканскі семінар “Нематэрыяльная культурная спадчына і адукацыя” адбыўся 12.01.2023 на базе ДУК “Жыткавіцкі гарадскі цэнтр культуры”.
Каардынатар праекта ЮНЭСКА па захаванні нематэрыяльнай-культурнай спадчыны в.Пагост Ала Сташкевіч сумесна з Аленай Каліноўскай і Аленай Гумінскай сустрэліся з работнікамі ўстаноў культуры і адукацыі Жыткавіцкага раёна і распавялі аб маючых адбыцца мерапрыемствах, якія плануюцца ў нашым раёне будучым летам. У бліжэйшы час плануецца яшчэ адзін рабочы візіт рэспубліканскай групы ў Жыткавіцкі раён.