Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
23 чэрвеня 2021

Чарвякоў: неабходна максімальна задзейнічаць патэнцыял пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС тэрыторый


 Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна максімальна задзейнічаць патэнцыял пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС тэрыторый. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў у час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Аляксандр Чарвякоў наведаў ААТ "Хойніцкі завод гідраапаратуры" і паразмаўляў з працоўным калектывам. Сустрэча праходзіла ў фармаце "пытанне-адказ". Супрацоўнікаў цікавілі пытанні бягучай дзейнасці завода, сацыяльнага характару і інш.
Міністр асобна адзначыў эфектыўнасць работы прадпрыемства і прымаемыя кіраўніцтвам меры па асваенні новых відаў прадукцыі (механічнай апрацоўкі корпуса для фільтра здвоенага, новых відаў рукавоў высокага ціску, кранштэйна для энерганасычаных трактароў і інш.).
У ходзе рабочай паездкі Аляксандра Чарвякова адбылося абмеркаванне падрыхтоўкі праекта праграмы развіцця асобных раёнаў Гомельскай вобласці.
"Асаблівую ўвагу ўрад удзяляе вырашэнню пытанняў збалансаванага развіцця рэгіёнаў і пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Для гэтага запланавана максімальна задзейнічаць увесь патэнцыял тэрыторый, падключыць іх рухаючую эканамічную сілу. Цяпер па даручэнні кіраўніка дзяржавы вядзецца работа над праграмай па развіцці раёнаў Гомельшчыны, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС. Дакумент будзе накіраваны на развіццё пяці раёнаў: Брагінскага, Ельскага, Лельчыцкага, Нараўлянскага і Хойніцкага. Развіццё эканомікі, умацаванне патэнцыялу гэтых рэгіёнаў павінны стаць інструментам росту даходаў і стварэння ўмоў для камфортнага жыцця насельніцтва з улікам спецыфікі тэрыторый", - адзначыў міністр.
Паводле слоў Аляксандра Чарвякова, у праграме неабходна разгледзець развіццё ўсіх галін з улікам магчымасцей, вызначыць пункты росту і ў поўнай меры выкарыстаць рэсурсы кожнага раёна. У першую чаргу гэта аграпрамысловы комплекс і лясная галіна (вырошчванне лесу, лесанарыхтоўка, дрэваапрацоўка). Запланавана задзейнічаць мясцовыя сыравінныя рэсурсы і віды паліва, электраэнергію. Акцэнт будзе зроблены на выкарыстанні пераваг кааперацыі з вядомымі прадпрыемствамі краіны і стварэнні новых вытворчасцей.
"З пункту гледжання размяшчэння прадукцыйных сіл, працоўныя месцы плануецца ствараць у межах гадзіннай даступнасці ад вялікіх населеных пунктаў. Адначасова будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы для жыцця людзей, у тым ліку абазначаны зямельныя ўчасткі, якія могуць быць запатрабаваны пад прыватнае жыллёвае будаўніцтва. Вакол такіх участкаў прадугледжана добраўпарадкаванне тэрыторыі, стварэнне пад'язных дарог да іх і іншай інфраструктуры. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанню стварэння ўмоў для бяспечнага жыцця і работы. У праграме мы закладзём пасылы, якое асяроддзе павінна быць, каб чалавек заставаўся жыць у гэтых раёнах. У выніку рэалізацыі дакумента плануецца выйсці на ўзровень развіцця гэтых раёнаў да самага дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС", - расказаў міністр эканомікі.-0-

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Да спіса навін