Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 мая 2021

Уклад малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП Беларусі за 2020 год склаў 26,4 працэнта

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП Беларусі за 2020 год склаў 26,4 працэнта (за 2019 год - 26,1 працэнта), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Белстата.
У тым ліку ўклад малога бізнесу склаў 16 працэнтаў, сярэдняга - 7,3 працэнта, індывідуальных прадпрымальнікаў - 3,1 працэнта.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2020 год склала Br158 млрд, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі - 42,2 працэнта.
На 1 студзеня ў Беларусі было 269,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 111,4 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 96,6 тыс. мікраарганізацый (87 працэнтаў ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 12,6 тыс. малых арганізацый (11 працэнтаў) і 2,2 тыс. сярэдніх арганізацый (2 працэнты).
Найбольш распаўсюджаныя віды дзейнасці МСБ - аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (34 працэнты ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў), транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (12 працэнтаў), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (10 працэнтаў). Па 8 працэнтаў прыпадае на прамысловасць і будаўніцтва.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса навін